ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 17 красавіка 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +7°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 снежня 2016, 12:37

Удзельнікі перагавораў па Украіне пацвердзілі прыхільнасць да выканання рэжыму спынення агню

Марцін Сайдзік
Марцін Сайдзік

22 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Удзельнікі перагавораў па Украіне пацвердзілі прыхільнасць да выканання рэжыму спынення агню, заявіў журналістам спецпрадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны Марцін Сайдзік, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы, члены трохбаковай кантактнай групы і прадстаўнікі АРДВ і АРЛВ (асобныя раёны Данецкай і Луганскай абласцей. - Заўвага БЕЛТА), падкрэсліваючы неабходнасць забеспячэння міру і спакою ў сувязі з будучымі святамі, пацвярджаем сваю прыхільнасць да выканання ўсёабдымнага ўстойлівага і бестэрміновага рэжыму спынення агню пачынаючы з 00.00 24 снежня гэтага года па кіеўскім часе", - сказаў Марцін Сайдзік, зачытваючы заявы кантактнай групы.

У заяве бакі таксама выказалі прыхільнасць да выканання мінскіх пагадненняў і эфектыўнага прадаўжэння мінскага працэсу ў новым годзе. Ад сябе Марцін Сайдзік дадаў, што "быў бы вельмі рады атрымаць падтрымку гэтай ініцыятывы і на вышэйшым палітычным узроўні".

Спецпрадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе канстатаваў, што значная колькасць абавязацельстваў, прадугледжаных мінскімі пагадненнямі, не была поўнасцю выканана ў гэтым годзе. Аднак адсутнасць дастатковага прагрэсу не павінна спыняць на шляху прадаўжэння перагаворнага працэсу ў новым годзе - з новымі сіламі і энтузіязмам, рэзюмаваў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі