Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 лютага 2019, 10:42

У Жэневе прайшло пасяджэнне рабочай групы СГА па далучэнні Беларусі

18 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У Жэневе 15 лютага адбылося 11-е пасяджэнне рабочай групы Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА) па далучэнні Беларусі, паведамляецца на сайце МЗС.

Дэлегацыю Беларусі, у якую ўвайшлі прадстаўнікі дзяржорганаў, узначаліў першы намеснік міністра замежных спраў Андрэй Еўдачэнка. Кіраўнік беларускай дэлегацыі праінфармаваў удзельнікаў аб развіцці беларускай эканомікі, руху па шляху ўступлення ў СГА і завяршэнні двухбаковых перагавораў па доступе на рынкі з чатырма членамі СГА. Андрэй Еўдачэнка заклікаў краіны арганізацыі падтрымаць намаганні Беларусі па хутчэйшым афармленні членства ў СГА, якое магло б адбыцца ў час міністэрскай канферэнцыі СГА ў чэрвені 2020 года.

У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі амаль 70 краін - членаў арганізацыі. Прадстаўнікі Аўстраліі, Аргенціны, Арменіі, Бразіліі, В'етнама, ЕС, Казахстана, Канады, Кітая, Кыргызстана, Расіі, ЗША, Турцыі, Украіны, Швейцарыі і іншых краін падтрымалі прымаемыя ўрадам Беларусі крокі па далучэнні да СГА і выказалі гатоўнасць да актыўнай сумеснай работы ў 2019 годзе ў мэтах хутчэйшага завяршэння перагаворнага працэсу.

Наступнае пасяджэнне рабочай групы плануецца правесці да канца лета 2019 года.

Напярэдадні пасяджэння Андрэй Еўдачэнка правёў сустрэчы з намеснікам генеральнага дырэктара СГА Аланам Вулфам, старшынёй рабочай групы - пастаянным прадстаўніком Турцыі пры СГА Кемалем Мадэнаглу, а таксама нефармальныя кансультацыі з дэлегацыямі ЕС і ЗША, у час якіх бакі абмеркавалі далейшыя крокі ў перагаворным працэсе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі