Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
28 верасня 2022, 18:46

У Вене абмеркавалі пашырэнне ўзаемадзеяння Беларусі з Упраўленнем ААН па наркотыках і злачыннасці

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Юрый Амбразевіч у Вене сустрэўся з выканаўчым дырэктарам Упраўлення ААН па наркотыках і злачыннасці - генеральным дырэктарам Аддзялення ААН у Вене Гадай Валі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў Пастаянным прадстаўніцтве Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях у Вене.

Падчас сустрэчы субяседнікі адзначылі плённы характар шматгадовага супрацоўніцтва Беларусі з Упраўленнем ААН па наркотыках і злачыннасці (УНП ААН), у першую чаргу ў актывізацыі міжнародных намаганняў па барацьбе з гандлем людзьмі ў развіццё ініцыятывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Юрый Амбразевіч і Гада Валі адзначылі, што Беларусь з'яўляецца актыўным удзельнікам мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў рамках УНП ААН, і ўносіць важкі ўклад у работу гэтай міжнароднай арганізацыі.

Падчас размовы былі абмеркаваны канкрэтныя напрамкі далейшага пашырэння ўзаемадзеяння, уключаючы арганізацыю сумесных мерапрыемстваў ва УНП ААН і ў Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі