Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
19 жніўня 2022, 15:30

У Ташкенце сакратары саветаў бяспекі краін ШАС абмеркавалі новыя выклікі і пагрозы рэгіянальнай бяспецы

19 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Ташкенце 19 жніўня адбылася 17-я сустрэча сакратароў саветаў бяспекі ШАС, у рамках якой кіраўнікі дэлегацый разгледзелі шэраг пытанняў, накіраваных на барацьбу з новымі выклікамі сучаснасці, і далейшае развіццё дзейнасці арганізацыі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў Дзяржсакратарыяце Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь.

У рабоце форуму прыняла ўдзел дэлегацыя Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі на чале з Аляксандрам Вальфовічам. Кіраўнік беларускай дэлегацыі акцэнтаваў увагу сваіх калег на негатыўных тэндэнцыях развіцця сітуацыі ў свеце і Усходняй Еўропе. Была выказана занепакоенасць прадаўжэннем ваеннай актыўнасці на еўразійскім кантыненце.

Беларуская дэлегацыя адзначыла неабходнасць умацавання палітычнага ўзаемадзеяння дзяржаў - наглядальнікаў ШАС з іншымі дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі ў інтарэсах абнаўлення існуючых і пошуку новых інструментаў забеспячэння рэгіянальнай бяспекі.

На палях ташкенцкага форуму дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч абмеркаваў са сваімі калегамі з Узбекістана, Манголіі і іншых краін ШАС стан двухбаковага супрацоўніцтва па лініі апаратаў саветаў бяспекі і актуальныя пытанні, звязаныя з каардынацыяй міжведамаснага ўзаемадзеяння сілавых структур.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі