Фота МЗС Беларусі
24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На Сіцыліі ў горадзе Рандаца адбылося ўрачыстае адкрыццё офіса асацыяцыі дружбы "Сіцылія-Беларусь", паведамілі БЕЛТА ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.
Горад яшчэ ў 2023 годзе падпісаў дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве з беларускім Браславам. Рэалізуюцца праекты ў галіне культуры, турызму, гандлю.
Дружба паміж беларускім і італьянскім народамі мацнее з году ў год. У самых розных рэгіёнах Італіі за апошнія некалькі гадоў з'явіліся асацыяцыі дружбы з Беларуссю. Гэтыя аб'яднанні не займаюцца палітыкай, але актыўна развіваюць эканамічныя, культурныя, спартыўныя і навуковыя сувязі паміж беларусамі і італьянцамі. У кастрычніку мінулага года, напрыклад, асацыяцыя дружбы "Венета-Беларусь" аказала неацэнную дапамогу ў арганізацыі і правядзенні беларуска-італьянскага бізнес-форуму "Мост у будучыню".
"Вось і цяпер на востраве Сіцылія ў г.Рандаца адбылося ўрачыстае адкрыццё офіса асацыяцыі дружбы "Сіцылія-Беларусь". Сіцылійцы гэтак жа, як і жыхары іншых рэгіёнаў Італіі, вельмі добра і з вялікай цікавасцю ставяцца да нашай краіны і нашага народа. Ім цікава ўсё: як жывуць людзі ў Беларусі, пра што яны думаюць і мараць, да чаго імкнуцца, як змагаюцца за мір", - адзначылі ў МЗС.
Горад Рандаца адметны і тым, што яшчэ ў 2023 годзе падпісаў дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве з беларускім Браславам. Праекты са сферы культуры, турызму, гандлю і многае іншае - мэты работы асацыяцыі. Літаральна нядаўна на Сіцыліі віталі беларускую зборную па міні-футболе. Адна з найбліжэйшых задач, аб якой сказаў кіраўнік асацыяцыі, - удзел у міжнародным фестывалі "Браслаўскія зарніцы 2025". І гэта толькі некалькі прыкладаў работы такіх асацыяцый.-0-