
6 студзеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. У Сакратарыяце АДКБ пацвердзілі рашэнне аб накіраванні Міратворчых сіл у Казахстан, паведамляе БЕЛТА.
"У Сакратарыяце Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы пацвярджаюць атрыманне звароту казахстанскага боку аб аказанні дапамогі, - адзначаецца ў каментарыі прэс-сакратара АДКБ. - У звароце гаворыцца, што гэта сітуацыя разглядаецца як уварванне бандфарміраванняў, падрыхтаваных з-за мяжы".
"Казахстанскі бок правёў кансультацыі з членамі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ і накіраваў зварот кіраўнікам дзяржаў - членаў АДКБ аб аказанні ваеннай дапамогі Рэспубліцы Казахстан. Савет калектыўнай бяспекі АДКБ прыняў рашэнне аб накіраванні Калектыўных міратворчых сіл АДКБ у Рэспубліку Казахстан на абмежаваны па часе перыяд для стабілізацыі і нармалізацыі абстаноўкі ў краіне", - падкрэслілі ў Сакратарыяце АДКБ.-0-