Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
31 сакавіка 2022, 17:55

У Палаце прадстаўнікоў вельмі негатыўна ўспрынялі незапрашэнне на гадавіну вызвалення канцлагераў

31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Саветам Палаты прадстаўнікоў 31 сакавіка прынята заява адносна незапрашэння афіцыйных прадстаўнікоў з Беларусі і Расіі на памятныя мерапрыемствы, прысвечаныя 77-й гадавіне вызвалення канцлагераў Бухенвальд і Мітэльбау-Дора. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ніжняй палаты парламента.

У Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь вельмі негатыўна ўспрынялі інфармацыю аб незапрашэнні афіцыйных прадстаўнікоў Беларусі і Расіі ў бягучым годзе на памятныя мерапрыемствы, прысвечаныя гадавіне вызвалення канцлагераў Бухенвальд і Мітэльбау-Дора.

"Мы расцэньваем гэты крок як публічны акт непавагі да той ролі, якую адыгралі народы СССР падчас разгрому фашызму, і ахвяры, якую прынеслі на алтар Вялікай Перамогі Беларусь і Расія", - падкрэсліваецца ў заяве.

Уклад Савецкай арміі ў вызваленне народаў Еўропы ад нацызму бясспрэчны. Менавіта ў выніку паспяховых аперацый савецкіх войскаў адбыўся карэнны пералом у Другой сусветнай вайне.

"Законы гісторыі няўмольныя, і той, хто іх скажае, рызыкуе сутыкнуцца з сур'ёзнымі палітычнымі выклікамі. Любы замах на гістарычную праўду сустрэне з нашага боку самы рашучы адпор. Гістарычная памяць павінна заставацца па-за палітычным кантэкстам, - адзначылі ў ніжняй палаце парламента. - Народ Беларусі, які стаў у гады Другой сусветнай вайны ахвярай генацыду, вельмі беражліва ставіцца да такіх каштоўнасцей, як мір, бяспека, свабода і права на жыццё. Гэтыя каштоўнасці павінны быць агульнымі і непадзельнымі".

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў шкадуюць, што памятныя мерапрыемствы, прысвечаныя вызваленню канцлагераў, сталі раз'яднальным фактарам цяпер, калі неанацызм і ксенафобія зноў распаўсюджваюцца ў Еўропе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі