Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
21 снежня 2021, 14:15

У МЗС РФ дапусцілі размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі

21 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Калі ЗША і НАТА адмовяцца абмяркоўваць з Расіяй яе прапановы па гарантыях бяспекі, будуць разглядацца ўсе магчымыя варыянты дзеянняў у адказ. Аб гэтым заявіў намеснік кіраўніка МЗС РФ Андрэй Рудэнка, каменціруючы РІА Навіны магчымасць размяшчэння ў Беларусі ядзернай зброі.

Раней Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю РІА Навіны, што Мінск прапануе размясціць РФ ядзерную зброю на сваёй тэрыторыі, калі НАТА пойдзе на аналагічны крок у Польшчы.

"Усе пытанні разглядаюцца ў комплексе. Мы чулі такія прапановы з боку нашых беларускіх саюзнікаў. Усе варыянты будуць разглядацца, але шмат, як я ўжо сказаў, будзе залежаць ад той рэакцыі, якую мы чакаем атрымаць ад ЗША і блока НАТА", - сказаў Андрэй Рудэнка.

Ён таксама заявіў, што Расія чакае афіцыйнай рэакцыі ад ЗША і НАТА па прапановах аб гарантыях бяспекі. "Цяпер мы чакаем рэакцыю ад ЗША і НАТА. Афіцыйную", - сказаў Андрэй Рудэнка.

МЗС РФ 17 снежня апублікаваў праекты дагавора з ЗША і пагаднення з НАТА аб гарантыях бяспекі. Дакументы перададзены ўжо Вашынгтону і яго саюзнікам. Адным з пунктаў праекта пагаднення прапануецца, каб у НАТА прадаставілі гарантыі непашырэння альянсу на тэрыторыю Украіны. Як заяўляў РІА Навіны намеснік кіраўніка МЗС РФ Сяргей Рабкоў, калі НАТА і ЗША не адрэагуюць на патрабаванне РФ аб гарантыях бяспекі, гэта можа прывесці да новага вітка канфрантацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі