Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
11 сакавіка 2019, 15:37

У МЗС Беларусі зведалі кагнітыўны дысананс наконт апошніх заяў Грыбаўскайтэ адносна БелАЭС

11 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз пракаменціраваў журналістам заявы прэзідэнта Літвы Далі Грыбаўскайтэ па выніках сустрэч з прэзідэнтам Аўстрыі і прэм'ер-міністрам Фінляндыі, на якіх яна прадэкларавала падтрымку гэтымі краінамі непрымірымай пазіцыі Літвы адносна Беларускай АЭС, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На пытанне, ці мае такую інфармацыю МЗС Беларусі, прэс-сакратар сказаў: "Мы ўважліва азнаёміліся з паведамленнямі па выніках названых сустрэч і зведалі кагнітыўны дысананс. Складваецца ўражанне, што ўдзельнікі былі на розных перагаворах або нешта здарылася з перакладчыкам. Ні прэс-службы прэзідэнта Аўстрыі і прэм'ер-міністра Фінляндыі, ні буйнейшыя агенцтвы навін гэтых краін нават не згадвалі пра абмеркаванне тэмы Беларускай АЭС, не гаворачы ўжо пра падтрымку гэтымі краінамі радыкальнай пазіцыі Літвы аб неабходнасці закрыцця АЭС".

Анатоль Глаз заўважыў, што, калі верыць Далі Грыбаўскайтэ, то атрымліваецца, што Фінляндыя, якая плануе пабудаваць АЭС па ідэнтычным праекце, настойвае на яго небяспечнасці. "Гэта сюррэалізм", - лічыць ён.

"Але мы разумеем, што ў Літве ў разгары прэзідэнцкая гонка, і нагнятанне ў насельніцтва неабгрунтаваных страхаў адносна суседскай АЭС з'яўляецца традыцыйным метадам яе вядзення. Работа па такіх танных лякалах патрабуе нястрымнай фантазіі. І тая чэрпаецца з папулярных коміксаў пра радыеактыўных монстраў", - заявіў афіцыйны прадстаўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Анатоль Глаз яшчэ раз запэўніў, што Беларуская АЭС будзе пабудавана і будзе бяспечнай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі