Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 студзеня 2021, 09:53

У МЗС Беларусі абмеркавалі развіццё адносін з Вялікабрытаніяй у кантэксце яе выхаду з ЕС

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Беларусі Жаклін Перкінс. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.

На перагаворах былі разгледжаны пытанні далейшага двухбаковага супрацоўніцтва.

"Сяргей Алейнік і Жаклін Перкінс абмеркавалі асобныя пытанні развіцця адносін паміж краінамі ў кантэксце выхаду Вялікабрытаніі з Еўрапейскага саюза", - гаворыцца ў паведамленні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі