Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
02 лістапада 2021, 16:02

У МЗС Беларусі абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва ў адукацыі з Іракам

2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Мікалай Барысевіч сустрэўся з рэктарам Багдадскага ўніверсітэта Мунірам аль-Саадзі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"Бакі абмеркавалі перспектывы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне адукацыі і навуковых даследаванняў", - гаворыцца ў паведамленні Міністэрства замежных спраў.

Рэктар Багдадскага ўніверсітэта знаходзіцца ў Мінску па запрашэнні Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў мэтах развіцця дамоўленасцей, дасягнутых у час палітычных кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў у чэрвені гэтага года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі