ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 6 снежня 2021
Мінск -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
06 кастрычніка 2021, 19:11

У Мінску прайшло пасяджэнне Кансультатыўнага савета кіраўнікоў консульскіх службаў МЗС краін СНД

Фота з архіва
Фота з архіва

6 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску сёння адбылося XXVIII пасяджэнне Кансультатыўнага савета кіраўнікоў консульскіх службаў міністэрстваў замежных спраў дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў. У фармаце відэаканферэнцыі ўдзел у ім прынялі прадстаўнікі Беларусі, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана і Выканаўчага камітэта СНД, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Выканаўчага камітэта СНД.

Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі праблемныя пытанні выканання палажэнняў Венскай канвенцыі аб консульскіх зносінах ад 22 студзеня 1993 года і двухбаковых консульскіх канвенцый. Акрамя таго, на пасяджэнні разгледжаны пытанні супрацоўніцтва ў рамках канвенцый аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах ад 22 студзеня 1993 года (Мінск) і 7 кастрычніка 2002 года (Кішынёў). Адзначана важнасць укаранення ў работу сістэмы электроннага ўзаемадзеяння.

Чарговае пасяджэнне Кансультатыўнага савета кіраўнікоў консульскіх службаў міністэрстваў замежных спраў дзяржаў СНД плануецца правесці ў першым паўгоддзі 2022 года ў Мінску пад старшынствам Казахстана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі