Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
09 жніўня 2020, 10:20

У маніторынгавай групы МПА СНД няма заўваг да ходу галасавання ў Беларусі

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маніторынгавая група Міжпарламенцкай асамблеі (МПА) СНД на выбарах Прэзідэнта Беларусі не фіксуе заўваг да правядзення галасавання. Аб гэтым заявіў ТАСС генеральны сакратар Савета МПА СНД Дзмітрый Кабіцкі на адкрыцці аднаго з участкаў.

"Мы пабывалі ў многіх абласцях, гарадах, слухаем усіх удзельнікаў працэсу назірання. Ні адной заўвагі мы так і не атрымалі за гэтыя дні", - сказаў ён. "Сёння на адкрыцці ўчастка мы спыталі меркаванне старшыні выбарчай камісіі, наглядальнікаў, і ўсе гавораць, што ўсё ідзе вельмі карэктна", - дадаў Дзмітрый Кабіцкі.

На пасаду Прэзідэнта Беларусі прэтэндуюць Андрэй Дзмітрыеў, Ганна Канапацкая, Аляксандр Лукашэнка, Святлана Ціханоўская і Сяргей Чэрачэнь.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі