Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
04 чэрвеня 2019, 16:11

У Казахстане створаны ўмовы для міжнароднага назірання за выбарамі прэзідэнта - місія СНД

4 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Казахстане створаны ўмовы для міжнароднага назірання за пазачарговымі выбарамі прэзідэнта. Аб гэтым гаворыцца ў прамежкавай справаздачы місіі наглядальнікаў ад СНД, паведамілі БЕЛТА ў яе штабе.

У прамежкавай справаздачы "місія адзначае, што ў Казахстане створаны неабходныя ўмовы для міжнароднага назірання за выбарамі". Наглядальнікі ад СНД пачалі маніторынг выбарчай кампаніі 20 мая і, як падкрэсліваецца ў справаздачы, ажыццяўляюць свае функцыі свабодна і незалежна, кіруючыся заканадаўствам Казахстана, не ўмешваючыся ў ход выбарчага працэсу і ва ўнутраныя справы дзяржавы.

Прадстаўнікі місіі абмяркоўвалі правядзенне перадвыбарнай кампаніі з кіраўніцтвам Цэнтральнай выбарчай камісіі, Міністэрства замежных спраў, Канстытуцыйнага савета, Генеральнай пракуратуры, Вярхоўнага суда, Міністэрства ўнутраных спраў Казахстана, кіраўніком місіі БДІПЧ АБСЕ Уршулай Гацэк. Адбыліся сустрэчы з кіраўніцтвам выбарчых штабоў шэрага кандыдатаў у прэзідэнты.

У ходзе доўгатэрміновага маніторынгу выбараў члены місіі азнаёміліся з дзейнасцю тэрытарыяльных і ўчастковых выбарчых камісій гарадоў Нур-Султан, Алматы і Шымкент, Акмолінскай, Атыраўскай, Усходне-Казахстанскай, Карагандзінскай абласцей. "Наглядальнікі адзначаюць прафесіяналізм членаў камісій, правільнае афармленне дакументацыі, што сведчыць аб якаснай працы ЦВК па падрыхтоўцы арганізатараў выбараў", - гаворыцца ў прамежкавай справаздачы. Прадстаўнікі місіі прымаюць удзел у пасяджэннях ЦВК і адзначаюць калегіяльнасць і галоснасць у яе рабоце, адкрытае абмеркаванне ўзнятых пытанняў. Пасяджэнні камісіі ўпершыню праходзяць у рэжыме відэаканферэнцсувязі.

Штаб місіі звярнуўся ў ЦВК, Вярхоўны суд, Генеральную пракуратуру і МУС Казахстана з просьбай прадаставіць інфармацыю аб выніках разгляду скаргаў, зваротаў і заяў, звязаных з парушэннем выбарчага заканадаўства. Свае вывады і ацэнкі па выніках маніторынгу выбарчай кампаніі ў Казахстане наглядальнікі ад СНД выкладуць пасля правядзення выбараў.

У складзе місіі акрэдытаваны прадстаўнікі Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана, Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў - удзельніц СНД, Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі і Выканаўчага камітэта СНД. Усяго - 424 наглядальнікі, 20 з якіх працуюць на доўгатэрміновай аснове. Фарміраванне місіі прадаўжаецца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі