Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
09 лістапада 2022, 19:21

"У іх няма нічога святога". МЗС Беларусі адрэагавала на заклікі байкатаваць ЧС па футболе ў Катары

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Міністэрстве замежных спраў Беларусі адрэагавалі на заклікі асобных заходніх актывістаў і палітыкаў байкатаваць Чэмпіянат свету па футболе ў Катары, які пачнецца праз некалькі тыдняў. Прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз у адказе на пытанне БЕЛТА пракаменціраваў сітуацыю і сказаў, ці варта чакаць ад беларускага боку рэкамендацый балельшчыкам.

Прэс-сакратар МЗС адзначыў, што Катар стаў першай арабскай краінай, якая атрымала права на правядзенне Чэмпіянату свету па футболе: "Каб апраўдаць гэты давер і арганізаваць сапраўднае свята спорту, краінай праведзена вялікая работа, пабудаваны і рэканструяваны стадыёны, узведзены гасцініцы, мадэрнізавана транспартная інфраструктура і гэтак далей. Як краіна, якая неаднаразова прымала буйныя міжнародныя пяршынствы, мы цудоўна ведаем, якіх намаганняў, у тым ліку фінансавых, арганізацыйных і чалавечых, гэта патрабуе".

Анатоль Глаз падкрэсліў, што Беларусь неаднаразова адчувала на сабе і цудоўна разумее сапраўдныя матывы ўсёй несправядлівай крытыкі, якую ў прамым сэнсе абрушылі некаторыя еўрапейскія палітыкі і актывісты на кіраўніцтва Катара. "Гэта двайныя стандарты так званага цывілізаванага заходняга свету, пры якіх яркае спартыўнае мерапрыемства без сораму выкарыстоўваецца для адкрытага булінгу іншай краіны ў сваіх карыслівых мэтах. На жаль, для асобных цынічных функцыянераў на Захадзе спорт ужо даўно стаў адным з інструментаў задавальнення сваіх палітычных амбіцый і дасягнення мэт. Беспадстаўнае адхіленне ад удзелу ў спаборніцтвах спартсменаў-паралімпійцаў сведчыць аб тым, што ў іх няма нічога святога. І якое права яны маюць крытыкаваць?" - заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС.

Ён адзначыў, што беларускі бок давярае заявам кіраўніцтва Катара, якое ўсё даступна тлумачыць. "Мы таксама паважаем права кожнай дзяржавы на свой шлях развіцця, культуру і ідэнтычнасць. Катарскім сябрам жадаем удачна правесці чэмпіянат, а нашым аматарам футбола - атрымаць асалоду ад прыгожай гульні каманд і акунуцца ў атмасферу спартыўнага свята і адзінства", - рэзюмаваў Анатоль Глаз.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі