Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 сакавіка 2021, 14:55

У харвацкім Спліце адкрыўся офіс ганаровага консула Беларусі

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Офіс ганаровага консула Беларусі адкрыўся ў харвацкім горадзе Спліт, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА другі сакратар пасольства Беларусі ў Венгрыі Настасся Барушка.

Падчас цырымоніі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Венгрыі і па сумяшчальніцтве ў Харватыі Аляксандр Панамароў уручыў консульскі патэнт ганароваму консулу Томіславу Божыкавічу.

Ва ўрачыстым мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел экс-прэзідэнт Харватыі Сцяпан Месіч, прадстаўнікі Міністэрства замежных і еўрапейскіх спраў Харватыі, дзелавыя колы.

У пасольстве адзначылі, што адкрыццё офіса ганаровага консула ў Спліце з консульскай акругай, якая распаўсюджваецца на ўвесь рэгіён Далмацыя, прызначана актывізаваць супрацоўніцтва Беларусі і Харватыі ў гандлёва-эканамічнай сферы, наладзіць кантакты ў культурнай, адукацыйнай, турыстычнай і іншых галінах, а таксама аблегчыць узаемадзеянне з беларусамі, якія пражываюць у рэгіёне.

Офіс ганаровага консула Беларусі таксама ёсць у горадзе Рыека. Яго консульская акруга распаўсюджваецца на Прыморска-Горанскі рэгіён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі