Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
05 сакавіка 2024, 17:03

У грузінскім горадзе Тэлаві адкрыўся офіс Ганаровага консула Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва
5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У грузінскім горадзе Тэлаві адкрыўся офіс Ганаровага консула Беларусі з консульскай акругай у межах рэгіёна Кахетыя Іраклія Шыяшвілі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

У мерапрыемствах прынялі ўдзел пасол Беларусі ў Грузіі Анатоль Ліс, супрацоўнікі беларускай дыпмісіі, прадстаўнікі палітычных і дзелавых колаў, СМІ і рэгіянальных грамадскіх арганізацый.

У час цырымоніі Іраклію Шыяшвілі ўручылі консульскі патэнт, беларускую атрыбутыку і памятныя сувеніры.

Прадстаўляючы Іраклія Шыяшвілі на пасадзе Ганаровага консула, Анатоль Ліс выказаў упэўненасць у яго плённай дзейнасці па ўмацаванні і развіцці беларуска-грузінскага дзелавога супрацоўніцтва ў эканамічнай і гуманітарнай сферах. Пасол адзначыў важнасць аказання своечасовай дапамогі беларускім грамадзянам на тэрыторыі Грузіі, пажадаў поспехаў у рэалізацыі ўскладзеных на яго функцый.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі