Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
25 красавіка 2022, 11:57

"У Еўразіі будучае". Літоўскі палітык аб развіцці Беларусі і Расіі ва ўмовах санкцый

25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Літоўскі палітык і журналіст Альгірдас Палецкіс аб развіцці Беларусі і Расіі ва ўмовах санкцыйнага націску заявіў, што санкцыі толькі садзейнічаюць збліжэнню з Усходам, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Апошнія месяцы ўмацавалі мяне ў думцы, што разрыў з такім Захадам, дзе гегемонам з'яўляюцца ЗША, у Расіі адбыўся назаўсёды. Амерыка, як дамінуючая на Захадзе краіна, не можа змірыцца са стратай сваіх пазіцый. Калі ЗША аслабнуць або будуць разбураны нейкімі ўнутранымі канфліктамі, Расія, напэўна, зможа вярнуцца да нармальных адносін з краінамі Захаду", - лічыць Альгірдас Палецкіс.

Ён дадаў, што і Вялікабрытанія займае адну з галоўных пазіцый сярод краін калектыўнага Захаду. "Назавём іх англасаксамі. Хто з вашых адміралаў сказаў, што горш канфлікту з англасаксамі можа быць толькі дружба з імі. Наконт іх не трэба мець ніякіх ілюзій. Галоўнае, каб Захад раз'яднаўся, каб германскія і раманскія краіны аддзяліліся. З іх гэты гонар захопу свету даўно быў збіты. Яшчэ тады, калі яны атрымалі сваё ў час вялікіх войнаў. А вось ЗША сваё не атрымалі", - сказаў палітыў.

Ён яшчэ раз падкрэсліў немагчымасць вяртання Расіі да нармальных адносін з Захадам да той пары, пакуль ЗША займаюць дамінантную пазіцыю. "Расія правільна робіць, што паварочваецца да іншых рэгіёнаў. Да поўдня, да ўсходу. У Азіі будучае XXI стагоддзя. Там ужо цяпер жыве большая частка насельніцтва. І санкцыі толькі садзейнічаюць збліжэнню Расіі і Усходу. Дапамагаюць імпартазамяшчэнню, развіццю айчыннай прадукцыі ў Беларусі і Расіі. У гэтым напрамку перспектыва ў Еўразійскім рэгіёне. Тут і прыродныя рэсурсы, і значная частка насельніцтва, і культурная агульнасць. А на Захадзе растуць цэны, таму што яны не прывыклі жыць без расійскіх рэсурсаў. Плюс у іх пачынаецца раскол па рэлігійнай прыкмеце, паколькі там расце мусульманскае насельніцтва", - рэзюмаваў палітык.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі