Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
14 студзеня 2019, 13:23

У ЕС усё больш прыхільнікаў развіцця цеснага супрацоўніцтва з Беларуссю - Сіярта

14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Еўрапейскім саюзе становіцца ўсё больш прыхільнікаў развіцця цеснага супрацоўніцтва з Беларуссю. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэр Сіярта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы прыхільныя да больш цеснага супрацоўніцтва паміж Еўрапейскім саюзам і Беларуссю. У мяне з'явілася магчымасць праінфармаваць Прэзідэнта аб тым, што ўсё больш прыхільнікаў такога падыходу ўнутры Еўрапейскага саюза", - сказаў Петэр Сіярта.

Ён дадаў, што ў Венгрыі выступаюць за развіццё прагматычнага супрацоўніцтва паміж Усходам і Захадам. "Мы заўсёды знаходзімся разам з нашымі аднадумцамі - тымі краінамі, якія падзяляюць гэты падыход. Беларусь якраз з'яўляецца такой дзяржавай", - адзначыў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі