ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 27 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
17 ліпеня 2019, 12:36

У ЕАЭС плануецца стварыць орган для каардынацыі курсавой палітыкі

Фота ЕЭК
Фота ЕЭК

17 ліпеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) адобрыла праект пагаднення аб Кансультацыйным савеце па курсавой палітыцы дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ЕЭК.

"Дакумент распрацаваны на аснове палажэнняў Дагавора аб ЕАЭС. У ім замацавана, што курсавая палітыка каардынуецца асобным органам, у склад якога ўваходзяць кіраўнікі нацыянальных (цэнтральных) банкаў дзяржаў саюза", - адзначылі ў ЕЭК.

У праекце пагаднення вызначаны задачы, функцыі, склад і паўнамоцтвы савета, а таксама ўстаноўлены парадак і працэдуры прыняцця рашэнняў. Сярод задач савета - развіццё і паглыбленне супрацоўніцтва паміж нацыянальнымі (цэнтральнымі) банкамі па пытаннях курсавой палітыкі, ідэнтыфікацыя патэнцыяльных крыніц слабаабароненасці і знешніх шокаў, якія могуць стаць прычынай нестабільнасці на ўнутраных валютных рынках і павелічэння ўзаемных ваганяў курсаў нацыянальных валют.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі