Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
25 ліпеня 2019, 12:53

У двухбаковых адносінах паміж Беларуссю і Латвіяй не існуе прынцыповых праблем - Макей

25 ліпеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У двухбаковых адносінах паміж Беларуссю і Латвіяй не існуе прынцыповых праблем. Аб гэтым заявіў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства Уладзімір Макей сёння на перагаворах з міністрам замежных спраў Латвіі Эдгарсам Рынкевічсам, які 24-26 ліпеня наведвае Беларусь з рабочым візітам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў, што беларуска-латвійскія кантакты становяцца рэгулярнымі, у тым ліку і абмен візітамі. Акрамя гэтага праходзяць і сустрэчы паміж прадстаўнікамі дзвюх краін на міжнародных пляцоўках. Уладзімір Макей акцэнтаваў увагу на ўстаноўленых цесных кантактах не толькі паміж міністэрствамі замежных спраў дзвюх дзяржаў, але і іншымі ведамствамі. Паводле яго слоў, гэта садзейнічае ўсебаковаму паглыбленню супрацоўніцтва ва ўсіх сферах.

Міністр заявіў, што беларускі бок цалкам падтрымлівае развіццё палітычнага дыялогу і нацэлены на пашырэнне двухбаковых кантактаў.

Ён таксама адзначыў, што прынцыповых праблем у двухбаковых адносінах не існуе і ёсць гатоўнасць адкрыта абмяркоўваць важныя пытанні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі