Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
02 сакавіка 2021, 19:55

У Доме дружбы прайшоў літаратурна-музычны вечар у гонар 143-й гадавіны вызвалення Балгарыі

2 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Літаратурна-музычны вечар "Дружба, змацаваная стагоддзямі", які адбыўся сёння ў Доме дружбы, быў прысвечаны нацыянальнаму святу Балгарыі - 143-й гадавіне вызвалення краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Балгарыі ў Беларусі Георгі Васілеў адзначыў важнасць гэтага свята для суайчыннікаў, якое палажыла пачатак новым працэсам у краіне, звязаных з развіццём незалежнасці. Пры гэтым ён падкрэсліў, што нельга забываць гераізм тых, хто аддаў жыццё за незалежнасць. "Мы жывём не мінулым, але забываць яго не павінны, таму што тады не будзе будучага", - сказаў дыпламат.

З нацыянальным балгарскім святам прысутных павіншавала старшыня Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі Ніна Іванова, якая сказала пра агульнасць народаў Беларусі і Балгарыі. Вядучая вечара, намеснік старшыні таварыства "Беларусь - Балгарыя" Аксана Бякасава выказала меркаванне, што беларуска-балгарскае супрацоўніцтва развіваецца паспяхова па многіх напрамках, уключаючы культурны.

На мерапрыемстве выступілі прафесійныя артысты, у тым ліку лаўрэаты міжнародных конкурсаў Алена Таболіч, Дзмітрый Шабеця і Нікан Мазоль, а таксама студэнты ФМА БДУ. У вечары ўдзельнічалі прадстаўнікі пасольства Беларусі ў Балгарыі, таварыства "Беларусь - Балгарыя" і студэнты ВНУ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі