Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
12 лістапада 2018, 14:24

У час візіту Аліева ў Мінск плануецца падпісаць каля 10 дакументаў

12 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У час візіту Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева ў Мінск, што адбудзецца праз тыдзень, будзе падпісана каля 10 дакументаў. Аб гэтым паведаміў журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Азербайджана ў Беларусі Лаціф Гандзілаў пасля сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Запланаваныя да падпісання дакументы датычацца сфер палітыкі, эканомікі і гуманітарнага супрацоўніцтва. "Адносіны не стаяць на месцы, дагаворна-прававая база павінна развівацца", - адзначыў пасол. Паводле яго слоў, цяпер азербайджанскі бок рэалізуе ў Беларусі нямала інвестыцыйных будаўнічых праектаў.

Пасол лічыць важным, што візіт Ільхама Аліева адбудзецца ў год 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Азербайджанам.

У час сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам дыпламат падкрэсліў: "Азербайджанскі народ вельмі вас любіць і цэніць. Вашы асабістыя адносіны з Ільхамам Аліевым - гэта добры прыклад міждзяржаўных адносін".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі