ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 кастрычніка 2023
Мінск Ясна +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
12 красавіка 2023, 16:24

У Будапешце праходзіць сустрэча міністраў замежных спраў Беларусі і Венгрыі

Сяргей Алейнік і Петэр Сіярта
Сяргей Алейнік і Петэр Сіярта

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік 12 красавіка ў Будапешце сустракаецца са сваім венгерскім калегам Петэрам Сіярта, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на беларускае знешнепалітычнае ведамства.

Акрамя перагавораў у Міністэрстве замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі, пад старшынствам двух міністраў адбудзецца пасяджэнне міжурадавай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве. Напярэдадні, 11 красавіка, Сяргей Алейнік правёў перагаворы з міністрам сельскай гаспадаркі Венгрыі Іштванам Надзем.

Як паведамлялася раней, у лютым Петэр Сіярта наведаў з візітам Мінск. Тады бакі дамовіліся правесці пасяджэнне камісіі па эканамічным супрацоўніцтве і актывізаваць сумесную работу ў рамках традыцыйных інстытуцыянальных фарматаў, што павінна стаць дадатковым стымулам для пашырэння дыяпазону ўзаемадзеяння.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі