Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 кастрычніка 2019, 12:16

У Беларусі зарэгістравана 558 кандыдатаў у дэпутаты

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі зарэгістравана 558 кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання. Аб гэтым сёння журналістам паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сярэдні конкурс сярод прэтэндэнтаў на дэпутацкія мандаты складае 5 чалавек на месца. У Палату прадстаўнікоў 110 дэпутатаў выбіраецца па мажарытарнай сістэме.

Як паведамлялася, кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання вылучаліся 703 чалавекі.

У Мінску 17-18 кастрычніка праходзіць міжнародная канферэнцыя "Інстытут выбараў як механізм легітымацыі публічнай улады". У ёй прымаюць удзел эксперты выбарчага права. Напярэдадні на мерапрыемстве абмяркоўваліся пытанні канстытуцыйнага будаўніцтва, назірання за выбарчымі кампаніямі. Эксперты вывучылі таксама міжнародны вопыт у частцы легітымацыі публічнай улады ў працэсе выбараў, рэферэндумаў. Сённяшняе пленарнае пасяджэнне прысвечана выбарам у беларускі парламент, выбарчаму заканадаўству і практыцы электаральных кампаній у краіне.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Выканкам СНД, Міжпарламенцкая асамблея краін СНД, Цэнтрвыбаркам Беларусі.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў назначаны на 17 лістапада, у Савет Рэспублікі - на 7 лістапада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі