Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
09 жніўня 2020, 20:00

У Беларусі закрыліся ўсе выбарчыя ўчасткі, пачаўся падлік галасоў

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі закрыліся ўсе выбарчыя ўчасткі, камісіі пачалі падлік галасоў, паведамляе БЕЛТА.

Усяго на выбарах утворана 5767 участкаў для галасавання, у тым ліку 44 за межамі Беларусі. На тых, што былі адкрыты ў воінскіх часцях (13), санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах (231), участковыя камісіі маглі аб'явіць галасаванне завершаным і раней за 20.00, калі свой выбар зрабілі ўсе выбаршчыкі, уключаныя ў спіс.

Кандыдатамі ў Прэзідэнты зарэгістраваны пяць чалавек: Андрэй Дзмітрыеў, Ганна Канапацкая, Аляксандр Лукашэнка, Святлана Ціханоўская, Сяргей Чэрачэнь. Кіраўнік дзяржавы лічыцца выбраным, калі яго падтрымалі больш за палову выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі