Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
31 сакавіка 2020, 11:55

У Беларусі вызначаны парадак падрыхтоўкі важнейшых праектаў прававых актаў

31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі вызначаны парадак падрыхтоўкі важнейшых праектаў прававых актаў. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 30 сакавіка 2020 года нумар 183 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Дакументам устаноўлена, што даручэнні прэм'ер-міністра па аператыўнай падрыхтоўцы праектаў прававых актаў кіраўніцтва Апарату Саўміна або кіраўнікі яго структурных падраздзяленняў неадкладна даводзяць да кіраўніка органа дзяржкіравання, адказнага за падрыхтоўку і ўнясенне праекта дакумента ў Савет Міністраў (нарматворчы орган), і кіраўнікоў іншых дзяржорганаў і іншых арганізацый і выконваюцца ў пяцідзённы тэрмін, калі іншы тэрмін не ўстаноўлены кіраўніком беларускага ўрада.

Кіраўнікі органаў дзяржкіравання забяспечваюць прадстаўленне ў нарматворчы орган прапаноў па сутнасці пытання, што патрабуе ўрэгулявання, у тэрмін, які не перавышае адной трэці тэрміну, адведзенага для выканання даручэння.

Пастанова прынята для забеспячэння аператыўнай падрыхтоўкі праектаў прававых актаў, накіраваных на мінімізацыю ўплыву сусветных крызісных з'яў на эканоміку краіны і ўступае ў сілу з дня яе афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі