Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
03 сакавіка 2022, 17:57

У Беларусі стартаваў другі раўнд расійска-ўкраінскіх перагавораў

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Брэсцкай вобласці Беларусі стартаваў другі раўнд расійска-ўкраінскіх перагавораў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Перад вылетам да месца перагавораў адзін з членаў дэлегацыі ад украінскага боку Давід Арахамія паведаміў, што праграма мінімум - гуманітарныя калідоры. "Далей па абставінах", - напісаў ён у сваім акаўнце ў адной з сацыяльных сетак.

Расійская дэлегацыя прыбыла на перагаворы яшчэ напярэдадні вечарам. Галоўны перагаворшчык ад Расіі памочнік Прэзідэнта Уладзімір Мядзінскі расказаў аб наяўнасці блока прапаноў з трох частак. Ён датычыцца ваенна-тэхнічнага аспекту, гуманітарна-міжнароднага і палітычнага.

Раней МЗС Беларусі абнародавала фота залы для другога раўнда перагавораў пад умоўнай назвай "Домік паляўнічага".

Першы раўнд перагавораў адбыўся ў Беларусі 28 лютага на беразе ракі Прыпяць у будынку, які называлі "Домік рыбака".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі