ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 20 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
21 ліпеня 2021, 12:48

У Беларусі прапануецца павялічыць тэрмін паўнамоцтваў парламента з чатырох да пяці гадоў - Міклашэвіч

21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі прапануецца павялічыць тэрмін паўнамоцтваў парламента з чатырох да пяці гадоў, заявіў сёння старшыня Канстытуцыйнай камісіі, старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У раздзеле "Прэзідэнт. Парламент. Урад" прапанавана ўдакладніць статус і функцыі Прэзідэнта, парламента і ўрада, пераразмеркаваўшы паўнамоцтвы названых органаў улады, зыходзячы з іх канстытуцыйных функцый. Вызначыць у поўным аб'ёме заканадаўчыя паўнамоцтвы парламента, пашырыць яго кантрольныя паўнамоцтвы і ўдзел у вырашэнні кадравых пытанняў. Павялічыць тэрмін паўнамоцтваў парламента з чатырох да пяці гадоў. Змяніць парадак правядзення сесій парламента - адна сесія з верасня па чэрвень на працягу года", - расказаў Пётр Міклашэвіч.

Прапануецца таксама пашырыць паўнамоцтвы ўрада і яго самастойнасць у прыняцці рашэнняў у сферы выканаўчай улады. "Замацаваць паўнамоцтвы ўрада ўносіць Прэзідэнту прапановы аб назначэнні і адкліканні дыпламатычных прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь у замежных дзяржавах і пры міжнародных арганізацыях. У мэтах павышэння самастойнасці ўрада выключыць права Прэзідэнта адмяняць акты ўрада", - адзначыў старшыня КК.

Сёння прайшло дзявятае пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі. На пасяджэнні падведзены вынікі работы Канстытуцыйнай камісіі па распрацоўцы прапаноў па змяненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі