Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
21 ліпеня 2021, 11:33

У Беларусі плануецца павысіць да 40 гадоў узроставы цэнз для выбрання на пасаду Прэзідэнта

21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі плануецца павысіць да 40 гадоў узроставы цэнз для выбрання на пасаду Прэзідэнта, заявіў сёння старшыня Канстытуцыйнай камісіі, старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У раздзеле "Прэзідэнт. Парламент. Урад" прапанавана захаваць прэзідэнцкую форму праўлення. Для займання пасады прэзідэнта ўстанавіць больш высокі ўзроставы цэнз - 40 гадоў, цэнз аседласці - пастаяннае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь не менш за 20 гадоў непасрэдна перад выбарамі, цэнз грамадзянства - не мець грамадзянства замежнай дзяржавы", - сказаў Пётр Міклашэвіч.

На гэты момант Прэзідэнтам можа быць выбраны грамадзянін Рэспублікі Беларусь па нараджэнні, не маладзейшы за 35 гадоў, які мае выбарчае права і пастаянна пражывае ў Беларусі не менш як 10 гадоў непасрэдна перад выбарамі.

Сёння прайшло дзявятае пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі. На пасяджэнні падведзены вынікі работы Канстытуцыйнай камісіі па распрацоўцы прапаноў па змяненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі