
16 верасня, Душанбэ /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнікі дзяржаў - членаў АДКБ па выніках саміту ў Душанбэ прынялі Дэкларацыю Савета калектыўнай бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Як растлумачыў журналістам генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась, у дакуменце выказваецца сур'ёзная заклапочанасць існуючым высокім узроўнем пагрозы бяспецы і суверэнітэту дзяржаў у зоне адказнасці АДКБ і падкрэсліваецца рашучасць паслядоўна працаваць над умацаваннем міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, справядлівым урэгуляваннем міжнародных праблем на падставе агульнапрызнаных норм і прынцыпаў міжнароднага права.
"Мы выступаем на карысць павышэння эфектыўнасці шматузроўневых палітычных кансультацый дзяржаў - членаў АДКБ, у рамках якіх выпрацоўваюцца ўзгодненыя калектыўныя адказы на ўзнікаючыя выклікі і пагрозы", - сказаў ён.
Дзяржавы прадоўжаць сумесную работу па развіцці інстытутаў наглядальніка пры АДКБ і партнёра АДКБ для ўдасканалення сістэмы знешніх сувязей арганізацыі, павышэння яе магчымасцей садзейнічаць умацаванню міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі.-0-