Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

У АДКБ растлумачылі працэдуру назначэння новага генеральнага сакратара

Палітыка 26.12.2018 | 17:38

26 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. У сувязі са з'яўленнем у сродках масавай інфармацыі супярэчлівых паведамленняў аб сітуацыі, звязанай з назначэннем новага генеральнага сакратара Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў пракаменціраваў працэдуру назначэння новага кандыдата на пасаду генеральнага сакратара АДКБ, паведамляе БЕЛТА.

Прэс-сакратар растлумачыў, што працэдура ўзгаднення кандыдатуры на пасаду генеральнага сакратара АДКБ ад Беларусі Станіслава Васільевіча Зася была арганізавана шляхам яго асабістай сустрэчы з кожным кіраўніком дзяржавы - члена АДКБ.

"У перыяд з 12 па 20 снежня такія сустрэчы адбыліся з прэзідэнтамі Кыргызскай Рэспублікі, Рэспублікі Казахстан, Рэспублікі Таджыкістан, Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, на якіх кандыдатура Станіслава Зася кіраўнікамі дзяржаў, якія сустрэліся з ім, была падтрымана, - адзначылі ў АДКБ. - Сустрэча з выконваючым абавязкі прэм'ер-міністра Рэспублікі Арменія перанесена на больш позні тэрмін".

У мэтах выканання ўказанняў старшыні Савета калектыўнай бяспекі Прэзідэнта Кыргызстана Сааранбая Жээнбекава Сакратарыятам АДКБ былі падрыхтаваны адпаведна праекты рашэнняў СМЗС і СКБ аб назначэнні Станіслава Зася генеральным сакратаром АДКБ і накіраваны членам Пастаяннага савета АДКБ для разгляду ў дзяржавах - членах АДКБ. "Па стане на 24 снежня 2018 года працэдура ўзгаднення аб назначэнні Станіслава Зася генеральным сакратаром АДКБ працягваецца. Падпісанне рашэння арганізавана ў індывідуальным парадку", - сказаў Уладзімір Зайнетдзінаў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Небяспека вясенніх выпальванняў Агонь на прысядзібным участку, паблізу збудаванняў можа стаць прычынай узгарання і нанесці ўрон.