Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
16 сакавіка 2023, 15:54

У АДКБ пракаменціравалі паведамленні СМІ аб удзеле ў зняцці напружанасці на таджыкска-кыргызскай граніцы

16 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. У Сакратарыяце Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы пракаменціравалі паведамленні СМІ аб наяўнасці планаў удзелу АДКБ у намаганнях па зняцці напружанасці на таджыкска-кыргызскай граніцы, паведамляе БЕЛТА.

"У Сакратарыяце АДКБ звярнулі ўвагу на інфармацыю ў СМІ аб наяўнасці ў АДКБ нейкіх планаў па зняцці напружанасці на таджыкска-кыргызскай граніцы", - адзначыў прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў. Ён канстатаваў, што пагранічная праблема паміж Кыргызскай Рэспублікай і Рэспублікай Таджыкістан сапраўды існуе і яна неаднаразова абмяркоўвалася на сесіях вышэйшага органа - Савета калектыўнай бяспекі, пасяджэннях іншых статутных органаў арганізацыі.

"Распрацоўка ваеннымі ведамствамі дзяржаў - членаў АДКБ канкрэтных планаў урэгулявання гэтай праблемы не вядзецца, - падкрэсліў прэс-сакратар. - Работа па гэтым пытанні паміж Душанбэ і Бішкекам прадаўжаецца па двухбаковых каналах. Пры гэтым лідары абедзвюх дзяржаў пацвярджаюць безальтэрнатыўнасць палітыка-дыпламатычнага вырашэння".

"У выпадку звароту Кыргызскай Рэспублікі і Рэспублікі Таджыкістан аб задзейнічанні патэнцыялу АДКБ ён будзе разгледжаны ў адпаведнасці з дзеючымі працэдурамі", - дадаў прэс-сакратар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі