Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
03 красавіка 2019, 15:20

У ААН прынята ініцыяваная Беларуссю рэзалюцыя аб устанаўленні Міжнароднага дня дэлегата

3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральная асамблея ААН 2 красавіка прыняла ініцыяваную Беларуссю рэзалюцыю "Міжнародны дзень дэлегата", згодна з якой 25 красавіка ўстанаўліваецца аднайменны дзень у ААН. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

"Напярэдадні 75-й гадавіны пачатку работы Сан-Францыскай канферэнцыі аб міжнароднай арганізацыі рэзалюцыя накіравана, перш за ўсё, на прызнанне ўкладу дэлегатаў, якія працуюць у межах ААН, у дасягненне мэт Арганізацыі, а таксама падкрэслівае ролю дзяржаў - заснавальніц ААН, уключаючы Беларусь. У кантэксце святкавання ў 2019 годзе векавога юбілею дыпламатычнай службы Беларусі рэзалюцыя таксама вітае нацыянальныя ініцыятывы па прыняцці дзён дыпламатычнага работніка або дыпламатычных службаў", - расказалі ў беларускім дыпламатычным ведамстве.

Сааўтарамі рэзалюцыі выступілі больш за 20 дзяржаў. Прадстаўляючы рэзалюцыю перад Генеральнай асамблеяй, намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас перш за ўсё адзначыў яе правачалавечую накіраванасць, своечасовасць прыняцця і аб'яднальны характар. "Рух наперад і прыняцце такіх неканфрантацыйных рэзалюцый ужо стала візітнай карткай Беларусі і сведчыць аб прыхільнасці нашай краіны да стваральнага парадку дня ў міжнародных адносінах", - адзначылі ў МЗС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі