Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

У ААН прынята беларуская рэзалюцыя па барацьбе з гандлем людзьмі

Палітыка 16.11.2019 | 15:17
Фота з архіва
Фота з архіва

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трэці камітэт 74-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН 15 лістапада прыняў кансэнсусам вылучаную па ініцыятыве Рэспублікі Беларусь рэзалюцыю "Паляпшэнне каардынацыі намаганняў па барацьбе з гандлем людзьмі". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Суаўтарамі рэзалюцыі выступілі 80 дзяржаў, сярод якіх Аўстралія, Аўстрыя, Германія, Грузія, Егіпет, Ізраіль, Італія, Ірландыя, Канада, Кітай, Францыя, Польшча, Літва, Расія, ЗША.

"Шырокае кола суаўтараў па прапанаванай Беларуссю рэзалюцыі і прыняцце яе кансэнсусам сведчаць аб высокім узроўні міжнароднай падтрымкі нашай краіны ва ўмацаванні глабальнага партнёрства па барацьбе з гандлем людзьмі", - адзначылі ў МЗС.

Забяспечваючы паслядоўную ўвагу да гэтага пытання ў ААН і выступаючы зонцічным дакументам па міжнародных намаганнях у барацьбе з гандлем людзьмі, рэзалюцыя ўпершыню аб'яднала ўсе асобныя тэматычныя ініцыятывы па гэтай праблеме, што пашыраюцца дзяржавамі ў ААН, пераадолеўшы разрозненасць, што існавала ў Арганізацыі ў такім напрамку, і стварыўшы дадатковую платформу для далейшага ўмацавання міжнароднага партнёрства па барацьбе з гандлем людзьмі.

У рэзалюцыі адлюстраваны важны ўклад рэгіянальных арганізацый і механізмаў па барацьбе з гандлем людзьмі, у прыватнасці АБСЕ, як аднаго са старшынь у 2019 годзе Міжустаноўскай каардынацыйнай групы па барацьбе з гандлем людзьмі і Каардынатара ЕС па пытаннях барацьбы з гандлем людзьмі.

У дакуменце акцэнтуецца ўвага на шэрагу асноўных апошніх глабальных выклікаў, з якімі прадаўжае сутыкацца сусветная супольнасць у барацьбе з гандлем людзьмі. У прыватнасці, сярод іх захаванне пераважання жанчын і дзяцей сярод ахвяр гандлю людзьмі, усё большы попыт на жывы тавар, актыўнае выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій гандлярамі ў злачынных мэтах, рост колькасці мігрантаў сярод ахвяр гандлю людзьмі, у тым ліку з мэтай атрымання чалавечых органаў.

У адпаведнасці з рэзалюцыяй прынята рашэнне аб правядзенні ў 2021 годзе пасяджэння Генеральнай Асамблеі ААН высокага ўзроўню па аглядзе ходу выканання Глабальнага плана дзеянняў ААН па барацьбе з гандлем людзьмі - універсальнага дакумента, які аб'ядноўвае намаганні на праваахоўным і праваабарончым напрамках, прынятага па ініцыятыве Беларусі ў 2010 годзе.

У рэзалюцыі асаблівае месца адводзіцца рабоце нацыянальных механізмаў па барацьбе з гандлем людзьмі і змешчана запрашэнне дзяржавам праводзіць на рэгулярнай аснове сустрэчы такіх механізмаў для прадаўжэння міжнароднага дыялогу з мэтай абмену найлепшай практыкай і пераадолення сумесных выклікаў.

У рэзалюцыі таксама вітаецца праведзеная па ініцыятыве Беларусі ў 2018 годзе першая сустрэча кіраўнікоў членаў Міжустаноўскай каардынацыйнай групы па барацьбе з гандлем людзьмі і прапануецца ў далейшым склікаць такія нарады на рэгулярнай аснове.

Прынятая рэзалюцыя з'яўляецца адным з элементаў практычнай рэалізацыі ініцыятывы Прэзідэнта Беларусі аб фарміраванні глабальнага партнёрства па барацьбе з гандлем людзьмі, вылучанай ім на саміце ААН 2005 года.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Расія: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Расія - асноўны гандлёвы партнёр Беларусі. Аб'ём знешняга гандлю таварамі з Расіяй у 2018 годзе ў параўнанні з 1996-м павялічыўся амаль у 5,5 раза.