ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 5 снежня 2023
Мінск -7°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 лістапада 2023, 09:01

Турызм, IT-тэхналогіі, падрыхтоўка кадраў. Пасол Экватарыяльнай Гвінеі аб супрацоўніцтве з Беларуссю

Фота з архіва
Фота з архіва

20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У эфіры тэлеканала "Беларусь 1" пасол Экватарыяльнай Гвінеі ў Беларусі па сумяшчальніцтве Лусіяна Нкога Ндонг Аекаба расказаў аб перспектыўных напрамках супрацоўніцтва Беларусі і Экватарыяльнай Гвінеі, паведамляе БЕЛТА.

"Нам цікавыя тэхналогіі, якімі валодае беларускі бок. Думаю, нам трэба развіваць сельскую гаспадарку, рыбалоўства, турызм. Паколькі Беларусь мае вялікі вопыт у гэтым, мы звярнуліся да вас, каб вы дапамаглі нам у гэтых напрамках", - сказаў Лусіяна Нкога Ндонг Аекаба.

Пасол таксама адзначыў, што Экватарыяльная Гвінея зацікаўлена ў беларускай малочнай і машынабудаўнічай прадукцыі. Акрамя таго, дадаў ён, Беларусь можа дапамагчы Экватарыяльнай Гвінеі ў падрыхтоўцы кадраў. "Нам патрэбны ўрачы. Нам таксама патрэбны спецыялісты, якія ўмеюць карыстацца IT-тэхналогіямі. Акрамя таго, мы зацікаўлены ў аграномах і будаўніках", - пералічыў пасол.

У сваю чаргу, адзначыў Лусіяна Нкога Ндонг Аекаба, Экватарыяльная Гвінея можа пастаўляць Беларусі трапічныя фрукты і какава. "Думаю, гэты абмен быў бы цікавы для абедзвюх дзяржаў", - сказаў на заканчэнне пасол.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі