ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 28 верасня 2023
Мінск Ясна +21°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
11 красавіка 2022, 11:07

Турэцкі палітык растлумачыў, чаму Захаду нявыгадна Беларусь як перагаворная пляцоўка па Украіне

Скрыншот відэа СТБ
Скрыншот відэа СТБ

11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік кіраўніка бюро міжнародных адносін партыі "Ватан" (Турцыя) Сюлюк Хусэйн Эрман у эфіры тэлеканала СТБ выказаў своё меркаванне, чаму Захад не хоча бачыць Беларусь перагаворнай пляцоўкай у сітуацыі з Украінай, паведамляе БЕЛТА.

"Чаму Захад не захацеў Беларусь як перагаворную пляцоўку? Таму што пачынаючы з 2020 года, па-першае, была спроба каляровай рэвалюцыі ў Беларусі. І Украіна прыняла ўдзел (у гэтым. - Заўвага БЕЛТА). Яны пакуль вырашаюць ваенны кафлікт ва Украіне, але я лічу, што яны не пакінулі спроб каляровай рэвалюцыі ў Беларусі. Таму цяпер рабіць з Беларусі перагаворную пляцоўку - гэта дабавіла б прэстыжу Беларусі", - сказаў ён.

Турэцкі палітык заўважыў, што еўрапейскія краіны ўжо афіцыйна прызналі беларускія ўлады. "Што датычыцца тых перагаворных працэсаў, якія цяпер ідуць, вядома, Кіеў проста зацягвае час, каб атрымаць час для мабілізацыі войскаў. І для таго, каб атрымаць максімальную падтрымку ад Захаду", - адзначыў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі