Фота з архіва
1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. 7 красавіка адбудзецца афіцыйны візіт прэм'ер-міністра Аляксандра Турчына ў Расійскую Федэрацыю, дзе пройдуць перагаворы са старшынёй урада Расіі Міхаілам Мішусціным. Размова аб гэтым вялася на нарадзе па падрыхтоўцы візіту, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
"Расія - наш стратэгічны партнёр па ўсіх напрамках супрацоўніцтва, уключаючы знешнегандлёвыя адносіны. На яе долю прыпадае звыш 60 працэнтаў вартаснага аб'ёму знешняга гандлю таварамі, больш за 65% экспарту", - адзначыў прэм'ер.
Як падкрэсліў Аляксандр Турчын, важна не спыняцца на дасягнутым. "Трэба яшчэ многае зрабіць. Гэта ў першую чаргу актывізацыя лічбавага парадку дня, завяршэнне работы па стварэнні аб'яднаных энергетычных рынкаў, фарміраванні адзінай прамысловай палітыкі, далейшая ўніфікацыя рэгулявання транспартнага рынку, выраўноўванне ўмоў дзейнасці суб'ектаў гаспадарання", - дадаў кіраўнік беларускага ўрада.-0-