Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
03 жніўня 2020, 09:13

ЦВК вызначыла парадак галасавання грамадзян з COVID-19 на прэзідэнцкіх выбарах

3 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтрвыбаркам Беларусі вызначыў парадак галасавання грамадзян з COVID-19 на прэзідэнцкіх выбарах. Адпаведную пастанову ЦВК прыняла 31 ліпеня, паведамляе БЕЛТА.

У адпаведнасці з дакументам, пры амбулаторным лячэнні выбаршчыкі не будуць галасаваць на ўчастках па месцы знаходжання або рэгістрацыі. "Тэрытарыяльныя амбулаторна-паліклінічныя арганізацыі аховы здароўя па месцы жыхарства або месцы знаходжання выбаршчыкаў з COVID-19 павінны праінфармаваць іх аб магчымасці прагаласаваць на ўчастках для галасавання, створаных у бальнічных арганізацыях аховы здароўя, і спосабе арганізацыі галасавання на канкрэтным участку: шляхам дастаўкі выбаршчыка з COVID-19 на адпаведны ўчастак або выезду членаў участковай камісіі да месца пражывання выбаршчыка", - гаворыцца ў пастанове. Акрамя таго, названыя арганізацыі аховы здароўя павінны будуць перадаць звесткі аб выбаршчыках з COVID-19, якія выказалі жаданне прагаласаваць на ўчастках для галасавання, створаных у бальніцах, ва ўчастковыя камісіі.

Дастаўляць выбаршчыкаў з каранавірусам на ўчасткі ў бальніцах або арганізоўваць выезд членаў камісій для галасавання дома павінны будуць арганізацыі аховы здароўя.

Выбары Прэзідэнта Беларусі пройдуць 9 жніўня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі