Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
27 мая 2019, 16:30

ЦВК прапануе правесці выбары дэпутатаў 17 лістапада, сенатараў - 7 лістапада

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЦВК прапануе правесці выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў 17 лістапада, членаў Савета Рэспублікі - 7 лістапада. Аб гэтым сёння журналістам паведаміла кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Старшыня ЦВК праінфармавала, што на маючай адбыцца сустрэчы з кіраўніком дзяржавы "будзем прапаноўваць 17 лістапада, а для выбараў членаў Савета Рэспублікі - 7 лістапада".

Пасля таго як Прэзідэнт вызначыць дату парламенцкіх выбараў, пачнецца падрыхтоўка адпаведных указаў. Паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, іх трэба рыхтаваць ужо ў ліпені.

На бягучым тыдні плануецца правесці пасяджэнне ЦВК, дзе будзе ўстаноўлена сярэдняя колькасць выбаршчыкаў на акругу, зацверджаны метадычныя растлумачэнні для ўчастковых, тэрытарыяльных і акруговых выбарчых камісій.

Як паведамлялася, у Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў 2019 годзе ў Беларусі адбудуцца выбары ў Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі. Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, як і планавалася, пройдуць у 2020 годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі