
1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЦВК краін СНД ужо атрымалі запрашэнні паўдзельнічаць у назіранні за рэферэндумам у Беларусі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Ігар Карпенка.
"ЦВК накіраваў запрашэнні прадстаўнікам ЦВК Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Туркменістана, Таджыкістана, Узбекістана. Гэта значыць краін СНД, - расказаў Ігар Карпенка. Як вы ведаеце, права запрашаць замежных міжнародных наглядальнікаў мае Прэзідэнт, Палата прадстаўнікоў, Савет Рэспублікі, Савет Міністраў і Міністэрства замежных спраў. Цэнтральная камісія таксама скарысталася сваім правам".
Паводле яго слоў, ЦВК будзе акрэдытоўваць наглядальнікаў на падставе запрашэння і анкеты на акрэдытацыю ў якасці замежнага міжнароднага наглядальніка і выдасць адпаведнае пасведчанне.
Прэзідэнт Беларусі 20 студзеня падпісаў указ "Аб назначэнні рэспубліканскага рэферэндуму". Асноўны дзень галасавання назначаны на 27 лютага. Прагаласаваць за змяненні і дапаўненні ў Асноўны закон можна будзе і датэрмінова: з 22 па 26 лютага ўключна.-0-