Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

ЦВК Беларусі абнародавала каляндарныя планы парламенцкіх выбараў

Палітыка 06.08.2019 | 19:55
Фота з архіва
Фота з архіва

6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтрвыбаркам размясціў на сваім сайце два каляндарныя планы - па выбарах у Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання. Гэтыя дакументы былі зацверджаны сёння на пасяджэнні ЦВК, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з планам арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў у Палату прадстаўнікоў, тэрмін вылучэння ў склад акруговых выбарчых камісій - не пазней за 30 жніўня. Прапаноўваць сваіх прадстаўнікоў могуць палітычныя партыі і іншыя рэспубліканскія грамадскія аб'яднанні, працоўныя калектывы, грамадзяне.

Участкі для галасавання на парламенцкіх выбарах у Беларусі павінны быць утвораны не пазней за 15 верасня, а ўчастковыя выбарчыя камісіі - не пазней за 2 кастрычніка. У іх палітычныя партыі і іншыя рэспубліканскія грамадскія аб'яднанні, працоўныя калектывы, грамадзяне вылучаюць сваіх прадстаўнікоў па 29 верасня.

Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты пройдзе з 8 верасня па 7 кастрычніка ўключна. Рэгістрацыя намечана на 8-17 кастрычніка.

Выбаршчыкам паведамяць аб часе і месцы правядзення выбараў не пазней за 6 лістапада. У гэтыя ж тэрміны ім павінны прадаставіць інфармацыю аб кандыдатах у дэпутаты, якія балаціруюцца па іх акрузе. Прагаласаваць датэрмінова можна будзе з 12 па 16 лістапада. На наступны дзень, 17 лістапада, пройдзе асноўнае галасаванне.

Паведамленні аб выніках выбараў па кожнай акрузе будуць накіраваны ў друк не пазней як на пяты дзень пасля асноўнага галасавання, гэта значыць да 22 лістапада. Спіс дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў будзе абнародаваны не пазней як у трохдзённы тэрмін з дня ўстанаўлення вынікаў выбараў.

Што датычыцца выбараў у Савет Рэспублікі, то, згодна з каляндарным планам, вылучэнне кандыдатаў у члены верхняй палаты парламента пройдзе з 9 верасня па 8 кастрычніка. Тэрміны рэгістрацыі - з 9 па 13 кастрычніка. Выбары намечаны на 7 лістапада, іх вынікі будуць устаноўлены не пазней за 22 лістапада.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Прафілактыка ўкусаў змей У Беларусі жывуць тры віды змей: вуж, мядзянка, гадзюка звычайная (адзіная ядавітая).