Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

ЦВК акрэдытавала больш за 330 наглядальнікаў ад СНД для маніторынгу выбараў у парламент

Палітыка 22.10.2019 | 09:07
Фота з архіва
Фота з архіва

22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЦВК акрэдытавала больш за 330 наглядальнікаў ад СНД для маніторынгу выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання, паведамілі БЕЛТА ў штабе місіі.

"Прадаўжаецца фарміраванне місіі ад СНД. На сёння Цэнтральнай камісіяй Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў акрэдытаваны 332 міжнародныя наглядальнікі ад СНД", - расказалі ў штабе, дадаўшы, што камісія прадаўжае маніторынг падрыхтоўкі выбараў. 16 кастрычніка кіраўнік місіі Сяргей Лебедзеў наведаў акруговую выбарчую камісію Лагойскай выбарчай акругі нумар 75. Доўгатэрміновыя наглядальнікі ад СНД з 14 па 18 кастрычніка наведалі выбарчыя акругі Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай абласцей і горада Мінска, дзе азнаёміліся з работай акруговых і ўчастковых выбаркамаў. Асноўная ўвага была ўдзелена завершанаму этапу рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты.

Члены місіі прысутнічалі на пасяджэннях акруговых выбарчых камісій пры рэгістрацыі кандыдатаў і адзначаюць, што для ўсіх кандыдатаў былі створаны аднолькавыя прававыя ўмовы, прымяняліся адзіныя патрабаванні. Пасяджэнні праходзілі арганізавана, у прысутнасці патэнцыяльных кандыдатаў у дэпутаты, наглядальнікаў, прадстаўнікоў СМІ. З 560 зарэгістраваных кандыдатаў больш за 60 працэнтаў прадстаўляюць палітычныя партыі, што, на думку наглядальнікаў, забяспечыць канкурэнцыю розных палітычных поглядаў на выбарах.

Пасля фарміравання ўчастковых выбарчых камісій праходзяць трэнінгі для іх кіруючага складу.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання пройдзе з 12 па 16 лістапада ўключна.