Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
У Брэсце адкрылі помнік Пушкіну
11 Кастрычнік, 17:46 Культура
Усе навіны

ЦВК акрэдытавала 60 наглядальнікаў ад СНД для маніторынгу выбараў у парламент

Палітыка 25.09.2019 | 17:32
Фота з архіва
Фота з архіва

25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЦВК акрэдытавала 60 наглядальнікаў ад СНД для маніторынгу выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання, паведаміў журналістам кіраўнік Штаба місіі наглядальнікаў ад СНД Віктар Гумінскі пры наведванні Мінскай абласной выбарчай камісіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Місія наглядальнікаў ад СНД на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў ажыццяўляе маніторынг выбарчай кампаніі ў Беларусі з 4 верасня. Фарміраванне місіі прадаўжаецца. На сёння ЦВК акрэдытавала 60 наглядальнікаў ад СНД. Плануем, што будзе каля 50 доўгатэрміновых наглядальнікаў, ужо сёння акрэдытавана 45. Усяго ж у склад нашай місіі ўвойдуць каля 400 наглядальнікаў, якія прадстаўляюць дзяржавы СНД, Міжпарламенцкую асамблею краін Садружнасці, Парламенцкі сход Саюза Беларусі і Расіі, Выканаўчы камітэт СНД", - расказаў Віктар Гумінскі.

Каардынуе работу наглядальнікаў ад СНД Штаб місіі, які размясціўся ў будынку Выканаўчага камітэта СНД. "Доўгатэрміновыя наглядальнікі прысутнічалі пры фарміраванні Мінскай гарадской і абласной выбарчых камісій, а таксама 37 акруговых выбарчых камісій у Мінску і Мінскай вобласці. Кіраўнік місіі Сяргей Лебедзеў сустрэўся з кіраўніцтвам Брэсцкай абласной выбарчай камісіі. Прайшла сустрэча кіраўніцтва Штаба місіі з прадстаўнікамі Вярхоўнага суда, на якой абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з роляй і кампетэнцыяй судоў у выбарчым працэсе, асаблівасцямі разгляду скаргаў і зваротаў, што паступаюць у суды", - адзначыў кіраўнік Штаба місіі.

Паводле яго слоў, у бліжэйшы час прадстаўнікі місіі выедуць ва ўсе вобласці для назірання за фарміраваннем участковых выбарчых камісій, а таксама рэгістрацыяй кандыдатаў у дэпутаты. "Мы плануем цесна ўзаемадзейнічаць з місіямі іншых міжнародных арганізацый. Міністэрства замежных спраў накіравала запрашэнні практычна ўсім міжнародным арганізацыям: БДІПЧ АБСЕ, ШАС, ПА АБСЕ, ПАСЕ. Ёсць першыя водгукі на прыняцце ўдзелу асобных арганізацый, але пакуль канкрэтных даных мы не маем", - падкрэсліў Віктар Гумінскі.

Дзейнасць наглядальнікаў ад СНД грунтуецца на прынцыпах палітычнай нейтральнасці, неўмяшання ў ход выбарчага працэсу і ва ўнутраныя справы дзяржавы. Ацэнкі місіі даюцца выключна на падставе ўласнага назірання, а таксама афіцыйнай інфармацыі, фактычнага матэрыялу, прадастаўленага выбарчымі камісіямі.

"Задача місіі наглядальнікаў ад СНД - садзейнічаць правядзенню свабодных і дэмакратычных выбараў. Свае вывады місія агучыць на прэс-канферэнцыі 18 лістапада", - дадаў Віктар Гумінскі.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў адбудуцца 17 лістапада.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Туркменістан: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Туркменістан з'яўляецца адным са стратэгічных партнёраў Беларусі ў Цэнтральнай Азіі. Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі ўсталяваны 21 студзеня 1993 года.