Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
09 жніўня 2020, 22:57

ЦВК агучыла новыя даныя па закрытых участках

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" агучыла новыя даныя па закрытых участках, паведамляе БЕЛТА.

"Па закрытых участках на першым месцы па праву Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - 28 тыс. 623 грамадзяніны, або 81,35 працэнта. На другім - Святлана Ціханоўская. За яе прагаласавалі 2 тыс. 848, або 8 працэнтаў выбаршчыкаў. На трэцім месцы - Ганна Канапацкая, за яе прагаласавалі 688 чалавек. Але я сказала б, што на трэцім месцы ў нас кандыдат супраць усіх - 4 працэнты, або 1 422 чалавекі прагаласавалі супраць усіх. Гэта і ёсць трэцяе месца ў нашым рэйтынгу", - паведаміла Лідзія Ярмошына.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі