Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
30 чэрвеня 2020, 18:27

ЦВК абнародавала звесткі аб дакладных подпісах у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЦВК абнародавала звесткі аб колькасці дакладных подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты, паведамляе БЕЛТА.

Паводле даных Цэнтрвыбаркама, у Віктара Бабарыкі 165 744 дакладныя подпісы, у Андрэя Дзмітрыева - 106 841, у Ганны Канапацкай - 146 588, Аляксандра Лукашэнкі - 1 939 572. У Святланы Ціханоўскай - 104 757 подпісаў, у Валерыя Цапкалы - 75 249, у Сяргея Чэрачня - 143 109.

Збор подпісаў праходзіў з 21 мая па 19 чэрвеня. За гэты час ініцыятыўным групам прэтэндэнтаў на вышэйшую дзяржаўную пасаду трэба было заручыцца падтрымкай не менш як 100 тыс. паўналетніх грамадзян Беларусі, якія маюць выбарчае права.

Дакладнасць подпісаў выбаркамы правяралі ў дзесяцідзённы тэрмін пасля здачы падпісных лістоў. З 20 чэрвеня па 4 ліпеня, на этапе вылучэння, патэнцыяльныя кандыдаты прадастаўляюць у ЦВК неабходныя для рэгістрацыі дакументы. Яна пройдзе з 5 па 14 ліпеня. Пасля гэтага стартуе перыяд перадвыбарнай агітацыі.

Як паведамлялася, Палата прадстаўнікоў назначыла прэзідэнцкія выбары на 9 жніўня. Паводле каляндарнага плана датэрміновае галасаванне на выбарах адбудзецца з 4 па 8 жніўня. Вынікі Цэнтрвыбаркам павінен падвесці не пазней за 19 жніўня. Другі тур, калі ў ім будзе неабходнасць, у адпаведнасці з планам павінен прайсці не пазней чым у двухтыднёвы тэрмін, гэта значыць 23 жніўня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі