Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
06 мая 2020, 19:27

ЦВК абмеркавала падрыхтоўку выбарчых кампаній з Асацыяцыяй арганізатараў выбараў краін Еўропы

6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтральная камісія Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў прыняла ўдзел у анлайн-сімпозіуме, арганізаваным Асацыяцыяй арганізатараў выбараў краін Еўропы (ААВКЕ). Такая інфармацыя размешчана на сайце ЦВК, паведамляе БЕЛТА.

У час сімпозіума абмяркоўваліся пытанні падрыхтоўкі і правядзення выбарчых кампаній у перыяд эпідэміі, праінфармавалі ў Цэнтрвыбаркаме.

Прадстаўнік Рэспублікі Карэя, дзе 15 красавіка адбыліся парламенцкія выбары, расказаў аб санітарных мерах, якімі суправаджаліся выбарчыя працэдуры. Польскі калега закрануў пытанні, звязаныя з прыняццем у краіне рашэння аб правядзенні галасавання па пошце на выбарах Прэзідэнта, назначаных на 10 мая.

У анлайн-сімпозіуме ўдзельнічалі 80 прадстаўнікоў міжнародных арганізацый, выбарчых органаў, няўрадавых арганізацый і ўніверсітэтаў.

Як паведамлялася, у Беларусі ў бліжэйшы час будзе вызначана дата будучых прэзідэнцкіх выбараў. Яны павінны прайсці летам, крайні тэрмін - канец жніўня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі