Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
01 сакавіка 2023, 14:36

Цішчанка: сістэма абароны Беларусі перажыла шмат выпрабаванняў і фактычна ніколі не давала збояў

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўная сістэма абароны Беларусі перажыла шмат выпрабаванняў і фактычна ніколі не давала збояў. Аб гэтым заявіў эксперт у галіне нацыянальнай бяспекі Аляксандр Цішчанка ў праекце "Па факце: рашэнні Першага" на YouTube-канале БЕЛТА.

"У Беларусі сістэма абароны дзяржавы выбудавана, наладжана. Яна жыццяздольная, баяздольная і эфектыўная, - падкрэсліў эксперт. - Мы за ўсю сваю гісторыю перажылі шмат розных катаклізмаў, выпрабаванняў, і сістэма фактычна ніколі не давала збояў". Ён звярнуў увагу, што ў сістэму абароны дзяржавы ўваходзяць не толькі сілавыя структуры, ваенныя арганізацыі, але і грамадзянскія. "Фактычна ўся дзяржаўная сістэма нацэлена на інтарэсы нацыянальнай бяспекі. Можна сцвярджаць, што мы эфектыўныя ў гэтым плане, гатовыя да любых праяўленняў пагроз і небяспек, якія могуць існаваць на сённяшні дзень", - заявіў Аляксандр Цішчанка.

Яшчэ адным элементам сістэмы нацыянальнай бяспекі стане народнае апалчэнне, якое цяпер ствараецца ў Беларусі. "Гэта даўно ўжо наспелае патрабаванне часу. Гэта не новая рэч у сусветнай практыцы забеспячэння нацыянальнай бяспекі. Многія краіны, еўрапейскія ў тым ліку, гэты элемент выкарыстоўваюць даўно і актыўна. Мы таксама да гэтага падышлі. Мы гатовы выкарыстоўваць і прымяняць народнае апалчэнне ў інтарэсах бяспекі дзяржавы", - сказаў эксперт. Паводле яго слоў, прымяняць народнае апалчэнне плануецца не ва ўсіх рэгіёнах, а толькі там, дзе гэта будзе неабходна. Абавязковая ўмова для ўдзелу ў народным апалчэнні - праходжанне пэўнай падрыхтоўкі.

Аляксандр Цішчанка заўважыў, што з пункту гледжання аховы правапарадку прататыпам народнага апалчэння можна назваць народныя дружыны, якія існавалі яшчэ ў савецкія часы. Праўда, дружыны на граніцы не былі ўзброены, але функцыі, якія яны выконвалі, вельмі падобныя да тых, якімі плануецца надзяліць народнае апалчэнне. "Народнае апалчэнне - гэта больш высокі, больш аснашчаны і падрыхтаваны ўзровень дзеянняў. Калі раней народныя дружыны прымяняліся толькі для падтрымання правапарадку ў мірныя дні, то народнае апалчэнне ўсё ж такі сведчыць аб тым, што ваенныя пагрозы стаяць найбольш востра", - сказаў эксперт.-0-

Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі