Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
23 кастрычніка 2019, 11:57

Трывалая палітычная аснова дае магчымасць Беларусі і Кубе развіваць эканамічнае супрацоўніцтва - пасол

23 кастрычніка, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Наяўнасць трывалай палітычнай асновы дае магчымасць Беларусі і Кубе развіваць эканамічнае супрацоўніцтва. Такое меркаванне выказаў журналістам пасол Беларусі ў Рэспубліцы Куба Аляксандр Аляксандраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Падабенства нашых пазіцый па многіх пытаннях сусветнага парадку дня, наяўнасць палітычнай асновы дае магчымасць нам далей ісці ў развіцці эканомікі, - падкрэсліў ён. - З пункту гледжання развіцця эканомікі, вядома, цяпер ёсць сур'ёзныя цяжкасці, праблемы ў сувязі з санкцыямі, але Куба ў любым выпадку застаецца адным з нашых галоўных стратэгічных партнёраў у рэгіёне Лацінскай Амерыкі".

Добрыя адносіны паміж краінамі прадаўжаюцца з часоў Савецкага Саюза. "Мы не спынілі гэта супрацоўніцтва, а наадварот, яго ўзмацнілі і развілі, - канстатаваў ён. - Хоць гаварыць сёння пра канкрэтныя лічбы тавараабароту не зусім правільна. Блакада, якую Куба перажывае, перашкаджае развіццю і тавараабароту, і паступленню валютнай выручкі".

Паводле слоў кіраўніка дыпмісіі, на Кубе вельмі добра ведаюць беларускую тэхніку: МАЗы, БЕЛАЗы, трактары. "Яны вельмі цікавяцца нашымі падыходамі да развіцця сельскай гаспадаркі. Гэты вопыт яны хочуць узяць за аснову развіцця свайго аграрнага сектара з улікам прымянення сельскагаспадарчай тэхнікі з Беларусі, - расказаў пасол. - Нам у сваю чаргу цікавы іх дасягненні ў галіне медыцынскіх прэпаратаў. Ёсць планы па арганізацыі сумесных прадпрыемстваў па зборцы бытавой тэхнікі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі