Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
13 лютага 2020, 13:17

Трэба бараніць сваё месца ў асяроддзі моцных краін - Касіс адзначыў падабенства Беларусі і Швейцарыі

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Швейцарыя маюць шмат агульнага, у тым ліку шэраг агульных выклікаў. Аб гэтым сёння пасля сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам заявіў журналістам кіраўнік Федэральнага дэпартамента замежных спраў Швейцарыі Іньяцыа Касіс, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нашых краін шмат агульнага, у тым ліку шмат агульных выклікаў, - сказаў ён. - Мы знаходзімся ў падобнай геапалітычнай сітуацыі, акружаны суседзямі, у тым ліку вялікімі і моцнымі дзяржавамі. Для Швейцарыі гэта Германія, Францыя, Італія. Беларусі - Расія, Польшча і іншыя. І нам трэба ўмацоўвацца, бараніць сваё месца ў гэтым асяроддзі. І вельмі важны шлях для гэтага - развіццё дыпламатыі, пошук свайго месца на сусветнай арэне".

У якасці прыкладу Іньяцыа Касіс назваў ролю Беларусі ў пытаннях урэгулявання ўкраінскага крызісу.

На яго думку, цяпер настаў зручны час для актывізацыі супрацоўніцтва дзвюх краін. "Цяпер мы можам развіваць і ўмацоўваць нашы палітычныя, эканамічныя, гуманітарныя адносіны. Перадумовы для гэтага ёсць, мы можам рухацца далей", - упэўнены кіраўнік Федэральнага дэпартамента замежных спраў Швейцарыі.

Важным элементам супрацоўніцтва ён лічыць цяперашні візіт швейцарскай дэлегацыі - першы ў гісторыі двухбаковых адносін на такім высокім дыпламатычным узроўні, а таксама адкрыццё пасольства Швейцарыі ў Мінску. "Беларусь таксама павышае ўзровень свайго прадстаўніцтва ў Швейцарыі. Швейцарскі бок акрэдытаваў новага беларускага пасла", - дадаў ён. Цяпер Беларусь у Швейцарыі прадстаўлена на ўзроўні часовага паверанага.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі